lunes, 14 de diciembre de 2015

Некралог па архіяпіскапу Юрыю (Эмігідыюшу Рыжаму)


 НЕКРАЛОГ

 
+++Юрыю (Эмігідыюшу Рыжаму)


29 лістапада 2015 г. перастала біцца сэрца архіяпіскапа Юрыя (Эмігідыюша Рыжага) – чалавека, які прысьвяціў усяго сябе служэньню Богу і Бацькаўшчыне-Беларусі.

Уладыка Юры нарадзіўся 5 жніўня 1933 году ў дружнай сялянскай сям’і на хутары паблізу вёскі Латыгала Пастаўскага павету Віленскага ваяводства (Заходняя Беларусь). Цяпер гэта Глыбоцкі раён Віцебскай вобласьці.

Бацька, Франук Рыжы, за актыўную нацыянальна-патрыятычную беларускую дзейнасьць старэйшага сына Ўладзіслава быў забіты партызанамі-НКВДыстамі ў 1942 годзе. З-за гэта ж і маці, Юзэфа Рыжая, атрымала ў 1945 годзе дзесяць гадоў папраўчых лагераў.

У 1946 годзе дванаццацігадовы Эмігідыюш разам са старэйшай сястрой Стафаніяй (сям’я “ворагаў народу”) быў вымушаны выехаць у Польшчу. Фактычна гэта была дэпартацыя.

Польскі перыяд жыцьця будучага ўладыкі доўжыўся трыццаць гадоў. У цяжкай сялянскай працы прайшло ягонае юнацтва. З пачаткам калектывізацыі (было і ў Польшчы такое) ў 1950 годзе Эмігідыюш Рыжы перабраўся ў Кашалін, затым у Слупск, дзе спалучаў працу з вучобай ў вячэрняй школе.

 Сусьветнага Амерыканскага Патрыярхату (АСП)



На пачатку 60-х гадоў атрымаў дыплом інжынера. Ад таго ж часу жыў у горадзе Ўстка (балтыйскае ўзьбярэжжа) і працаваў на розных пасадах ва ўпраўленьні гарадскога будаўніцтва, падтрымліваў суязь з нацыянальнымі беларускімі суполкамі Польшчы.

Па запрашэньні брата Ўладзіслава Эмігідыюш Рыжы ў 1976 годзе выехаў у Амэрыку, дзе пражыў усё астатняе жыцьцё.

У пачатку 1977 году, адчуўшы Божае пакліканьне, ён паступае ў духоўную семінарыю, высьвячаецца на сьвятара і далучаецца да хрысьціянскай душпастырскай справы свайго брата Ўладзіслава Рыжы-Рызскага (1925 – 1978), доктара тэалёгіі, заснавальніка і кіраўніка Сусьветнага Амерыканскага Патрыярхату (АСП) і Беларускай Народнай Праваслаўнай Царквы, стваральніка Ўніверсітэту народаў Амэрыкі, і інстытута беларусаведы імя Ільва Сапегі, выдаўца і рэдактара духоўнай перыёдыкі, аўтара шэрагу багаслоўскіх працаў і літаратурных твораў.

У 1978 годзе Эмігідыюш Рыжы быў высьвячаны на япіскапа. Хіратонію зьдзесьнілі патрыярх АСП Уладзіслаў (Рыжы-Рызскі) і мітрапаліт Пётр (Журавецкі). Праз паўгода ўладыка Юры быў падвышаны да сана архіяпіскапа. Пасьля сьмерці Ўладзіслаа (Рыжы-Рыскага) Сабор АСП надаў архіяпіскапу Юрыю тытул Апостальскага адміністратара. Япархіі і асобныя прыходы АСП сёньня існуюць у шэрагу краін, але найбуйнейшыя ў Паўднёвай і Цэнтральный Амэрыцы.



 1993 – Беларусь.


1993 – Беларусь.



Архіяпіскап Юры адзін з заснавальнікаў на Бацькаўшчыне духоўнага супраціву маскоўскай рэлігійнай экспансіі. У 1993 г. ўпершыню пасьля амаль паўвекавога выгнаньня наведаў Беларусь. Затым прыяжджаў у родны край кожны год . Рабіў гэта 10 гадоў запар. З ініцыятывы і пры непасрэдным удзеле ўладыкі на Бацькаўшчыне пачала дзейнічаць Беларуская Праваслаўная Народная Царква. Так, у 1994 годзе пачаліся багаслужбы ў менскай парафіі Сьвятой Афрасіні Полацкай, у 1995 г. выходзіць з друку першы нумар царкоўнага інфармацыйнага бюлетэню “Голас царквы беларускай”. 1996 г. – пераход ва ўлоньне БПНЦ парафіі Сьвятога вялікапакутніка і лекара Панцеляймона зь Ліды. Пачатак дзейнасьці парафіі і адбудова старажытнага храму ў гонар Найсьяцейшай Маці Божай у Сёмкавым Гарадку. Адкрыцьцё парафіі ў старадаўняй Пакроўскай царкве вёскі Строчычы пад Менскам. 1997 г. – у новазбудаванай капліцы адчыняе дзьверы парафія Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Слоніме. 1999 г. – пачатак службы і будаўніцтвасвайго храму ў парафіі Сьвятой Афрасіні Полацкай у пасёлку Пагранічны на Гарадзеншчыне. 2000 г. – утвараюцца царкоўныя суполкі ў Горадні і Зельве. 2002 г.– пачынае дзейнічаць парафія сьвятога Юр’я ў вёсцы Шчомысьліца Менскага раёну.

На жаль, сёньня бальшыня гэтых хрысьціянскіх беларускіх асяродкаў зьнішчаная ўладамі.

Апошні раз архіяпіскап Юры наведаў Беларусь у ліпені 2013 году, дзе акрамя сустрэч зь вернікамі браў удзел у працы VI зьезду беларусаў сьвету.

У кастрычніку 2014 адбыўся апошні архіпастырскі візіт архіяпіскапа Юрыя. Ён наведаў аднаверцаў з Беларускай Славянскай Праваслаўнай Царвы ў Аргенціне.


 2014 – Беларускай Славянскай Праваслаўнай Царвы ў Аргенціне.


 2014 – Беларускай Славянскай Праваслаўнай Царвы ў Аргенціне.


 2014 – Беларускай Славянскай Праваслаўнай Царвы ў Аргенціне.


У 2003 годзе выйшла з друку кніга ўспамінаў і разважаньняў архіяпіскапа Юрыя “Мой крыж”. У альманаху “Беларус” апублікаваныя шэраг ягоных апавяданьняў.

Архіяпіскап Юры займаў заўсёды актыўную грамадскую пазіцыю. Удзельнічаў у працы Беларуска-Амерыканскага Задзіночаньня, выбіраўся сябрам рады нью-ёрскага аддзелу гэтай арганізацыі.

Вечная памяць архіяпіскапу Юрыю. Няхай Госпад Бог супакоіць ягоную душу.
Спачуваньні родным і блізкім людзям.

Вечная памяць
Вечная памяць
Вечная памяць

1 comentario:

  1. Вечная памяць і са Сьвятымі спачын.

    ResponderEliminar