Mensaje de PASCUA de SB YURI, Emigidiusz Ryzy, autoridad máxima de la AMERICAN WORDL PATRIARCHES, sucesor de SB ULADISLAU 1ro. Ryzy Rysky, primer Patriarca de la Iglesia Ortodoxa Bielorrusa Eslava en el Extranjero
АРХІПАСТЫРСКІ
ЗВАРОТ
ДА ВЯЛІКАДНЯ
АРХІПАСТЫРСКІ
ЗВАРОТ
ДА ВЯЛІКАДНЯ
“Гэта той дзень, які ўчыніў Госпад; будзем
цешыцца і весяліцца”
(Пс. 118.24)
SB YURI, Emigidiusz Ryzy
Belarus
Orthodox Catholic Church and the Orthodox Catholic
Autocephalous Church of the United States of America, and AMERICAN WORLD PATRIARCHES
Шаноўныя браты і
сёстры! Хрыстос уваскрос! Ад усяго
сэрца віншую ўсіх вас з найвялікшым нашым сьвятм Уваскрэсеньнем Госпада нашага
Ісуса Хрыста.
“Хрыстос уваскрос зь мёртвых, сьмерцяю сьмерць патаптаў, і тым, што ў магілах жыцьцё дараваў” - сьпяваем мы на урачыстых набажэнствах у гэтыя сьвяточныя дні. І гэтыя сьпевы адлюстроўваюць галоўны сэнс нашай хрысьціянскай веры – веры ў Хрыста і Ягонае ўваскрэсеньне. “А калі Хрыстос не ўваскрос, пустая вера вашая, і вы дасюль застаецеся ў грахах сваіх.” (1Кар. 15.17) Мы ўдзячная нашаму Збаўцу, што прынёс Сябе ў ахвяру за нашыя грахі, прыняўшы пакутніцкую сьмерць на крыжы. І мы ведаем, што Ён перамог сьмерць і ўваскрос. Хрыстос паказаў нам, ягоным пасьлядоўнікам, што і нас чакае пасьля сьмерці ўваскрэсеньне і жыцьцё вечнае.

Дык жа будзем моцна трымацца за нашага Госпада, давяраць Яму нашыя праблемы. Ён наш шчыры сябра, Ён наш магутны абаронца, Ён наш наймудрэйшы дарадца і найлепшы лекар душаў і целаў. Слава Яму на векі вечныя.
Браты і Сёстры, ў гэтыя сьвяточныя дні будзем маліцца за сваіх блізкіх, за хрысьціянаў, што шмат дзе па сьвеце церпяць перасьлед за веру, за беларускіх палітычных вязьняў, за нашую Бацькаўшчыну, каб Бог бараніў яе ад маскоўскага захопу, дараваў свабоду і мудрае кіраўніцтва. Асабліва прашу вашых малітваў за братні ўкраінскі народ. Папросім Госпада абараніць Украіну ад расейскіх агрэсараў. Няхай на ўкраінскую зямлю Ён пашле мір і згоду.
ВЯЛІКДЗЕНЬ – 2014 Пакорны архіяпіскап
Юры (Рыжы) NY, USA
No hay comentarios:
Publicar un comentario