sábado, 4 de abril de 2015

Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! - SB YURI, Emigidiusz Ryzy


Mensaje de PASCUA de SB YURI, Emigidiusz Ryzy, autoridad máxima de la AMERICAN WORDL PATRIARCHES, sucesor de SB ULADISLAU 1ro. Ryzy Rysky, primer Patriarca de la Iglesia Ortodoxa Bielorrusa Eslava en el Extranjero



Амерыканскі Сусветны Патрыярхат  
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Народная Царква        

“...усе ахвочыя жыць добрасумленна ў Хрысьце Ісусе, будуць гнаныя.”

(2Цім.3:12)


Голас  Царквы беларускай  
№ 42 ВЯЛІКДЗЕЬ   Менск  2015 г.




АРХІПАСТЫРСКАЕ 
ПАСЛАНЬНЕ  ДА   ВЯЛІКАДНЯ


              “...Хрыстос памёр за нашыя грахі паводле Пісаньня, ... быў пахаваны, ... уваскрос на трэці дзень паводле Пісаньня, ... зьявіўся Кіфу, і затым дванаццаці, ... пасьля зьявіўся больш чым пяцістам братам адначасова;...”. (1Кар.15:4,2.)

Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос!– дарагія мае, любыя мае браты і сёстры, шаноўныя людзі ва ўсім сьвеце. Віншую ўсіх вас з найвялікшым сьвятам на Зямлі – Уваскрэсеньнем Госпада нашага Ісуса Хрыста!

Для ўсіх хрысьціянаў гэтае сьвята самае радаснае, таму што калі б Ён не ўваскрос, мы б сёньня не змаглі пазбавіцца граху і перамагчы сьмерць. Вера ў Ісуса Хрыста, у Ягонае ўваскрэсеньне дае нам вызваленьне ад граху і сьмерці, адкрывае для нас вароты раю і жыцьця вечнага.

І вось сёньня Хрыстова Ўваскрэсеньне – Вялікдзень! Хрыстос уваскрос Сам, Хрыстос уваскрасіў шмат якіх людзей у час свайго першага прышэсьця на нашую грэшную Зямлю. Адным з такіх уваскрэслых быў Лазар, брат Марыі і Марты – тых, што найпершымі шчыра прынялі і паверылі ў Хрыста як Сына Божага. Ісус сказаў Марце: “Я ёсьць уваскрэсеньне і жыцьцё. Хто верыць у мяне, хоць бы ён і памёр, жыць будзе; і кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ вечна. Верыш у гэта?” І марта адказала Яму: “Так, Госпадзе; я верую, што Ты – Хрыстос, Сын Божы, Які прыйшоў у сьвет.”

Браты і сёстры давайце і кожны з нас ў гэтыя сьвяточныя дні, як тая Марта, шчыра скажам нашаму Госпаду: “Госпадзе, я верую, што Ты – Хрыстос, Сын Божы, Які прыйшоў у сьвет ратаваць грэшнікаў, у тым ліку і мяне”.

Нажаль, сёньняшняя святочная радасьць для сапраўдных хрысьціянаў у некаторых краінах азмрочана перасьледам улад ці тэрарыстаў. Мусульманскія фанатыкі забіваюць нашых аднаверцаў на блізкім усходзе, некаторых рэгіёнах Афрыкі, Пакістане. У акупаваных расейцамі Крыме і Данбасе зачыненыя храмы і малітоўныя дамы ўкраінскіх цэркваў. У маей роднай Беларусі дазволена толькі падкантрольная маскоўскім спецслужбам Расейская праваслаўная царква (РПЦ). Усе астатнія праваслаўныя цэрквы забароненыя. Шэраг прынцыповых беларускіх хрысьціянаў-патрыётаў кінутыя ў турмы.

Але і першыя хрысьціяне, і апосталы, і сам Хрыстос цярпелі перасьлед, нават заўчасную сьмерць. І не баяліся. Бо ведалі, што “... усе ахвочыя жыць добрасумленна ў Хрысьце Ісусе,  будуць гнаныя.” (2Цім.3:12) Калі вы бачыце вялізныя і прыгожыя храмы з залатымі купаламі, якія збудавалі бязбожныя улады для РПЦ – не спакушайцеся. Памятайце словы Хрыстовы: “Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторная дарога вядзе да згубы, і шмат хто ідзе імі. Бо цесная брама ды вузкая сьцежка, што вядуць да жыцьця, і вельмі мала  хто знаходзіць іх. Сьцеражыцеся ілжывых прарокаў...”(Мц.7:13,15)

Браты і сёстры будзем прасіць у Госпада, каб сьвяточна радасьць не мінула кожнага хрысьціяніна, каб больш людзей зьвярнуліцся да Бога, даверылі Яму свой лёс. Толькі ў Ім і толькі эь Ім сапраўднае шчасьце і радасьць, мір і дабрабыт, сьвятло і дабро.



Su Beatitud YURI, Emigidiusz Ryzy



Хрыстос уваскрос! 
Xristos Anesti!

ВЯЛІКДЗЕНЬ – 2015
Пакорны архіяпіскап Юры (Рыжы)  NY, USA


No hay comentarios:

Publicar un comentario